Стала вядомая дата выступу Лукашэнкі на саміце ААН

Стала вядомая дата выступу Лукашэнкі на саміце ААН

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіць у першы дзень агульнай дыскусіі Генеральнай асамблеі ААН, якая пройдзе ў Нью-Ёрку з 25 па 27 верасня. Пра гэта ў інтэрв’ю БЕЛТА паведаміў сталы прадстаўнік Беларусі пры Арганізацыі Андрэй Дапкюнас.

Поўная назвая сустрэчы на вышэйшым узроўні ў штаб-кватэры ААН — “Саміт ААН для прыняцця парадку дня развіцця на перыяд пасля 2015 года”. Нагодай для яго склікання стала завяршэнне працы над распрацоўкай новага глабальнага парадку дня ў галіне сацыяльна-эканамчнага развіцця. Па сутнасці, гэта план дзеянняў сусветнай супольнасці на бліжэйшыя 15 гадоў, дарожная карта ў галіне ўстойлівага развіцця планеты да 2030 года.

Пра свой удзел у саміце ААН раней заяўляў сам Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв’ю беларускім незалежным СМІ, якое ён даў у пачатку жніўня. Адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё, Лукашэнка адзначыў, што яму паступіла прапанова двойчы выступіць на гэтым саміце — падчас агульнай і падчас тэматычнай дыскусіі. “Напэўна, давядзецца наведаць Арганізацыю Аб’яднаных Нацый. Напэўна, гэта будзе незразумела, калі я не буду там прысутнічаць”, — сказаў Лукашэнка. 

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі