Сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне

Сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне

Сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне за 2017 год. Гэта — прафесары з ЗША Джэфры Хол, Майкл Розбаш і Майкл Янг. Як аб’явіў у панядзелак у Стакгольме Нобелеўскі камітэт, трое даследчыкаў адкрылі сакрэт “унутранага гадзінніка клетак” і паказалі, як гэты малекулярны механізм працуе. Аўтаномны “унутраны гадзіннік” патрэбны чалавеку для адаптацыі і падрыхтоўкі фізіялогіі для розных фаз дня. Ён кантралюе гарманальны ўзровень, сон, тэмпературу і абмен рэчываў. Даследаванні паказалі, што рытмы, калі яны добра працуюць, вельмі важныя для здароўя, інфармуе сайт ria.ru.

3 кастрычніка стануць вядомыя лаўрэаты прэміі па фізіцы, на наступны дзень — па хіміі, у чацвер — па літаратуры, у пятніцу — імя лаўрэата прэміі міру. Цырымонія ўзганароджання Нобелеўскімі прэміямі пройдзе 10 снежня. Памер кожнай з іх складае каля мільёна долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі