Сталі вядомыя наступныя верагодныя сапернікі БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў

Сталі вядомыя наступныя верагодныя сапернікі БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў

Сталі вядомыя наступныя верагодныя сапернікі БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў. Гэта — ісландскі "Хабнарф'ёрдзюр" ці ірландскі "Дандолк". У пятніцу ў Ньёне прайшло лёсаванне 3-га кваліфікацыйнага раўнда еўракубка. Пераможца пары ісландскай і ірландскай каманд (іх першы матч у Ірландыі скончыўся ўнічыю 1:1) згуляе з пераможцам пары БАТЭ — СІК (матчы прызначаныя на 26/27 ліпеня і 2/3 жніўня). Барысаўчане ў хатнім матчы выйгралі ў фінаў з лікам 2:0 і маюць выдатныя шанцы на выхад у наступны раўнд.

Цікава, што і з ісландцамі, і з ірландцамі БАТЭ ўжо гуляў у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і ўсіх праходзіў. У 2007 годзе барысаўчане абыгрывалі "Хабнарф'ёрдзюр" — 1:1 і 1:0, у 2010-м — 5:1 і 1:0. Летась БАТЭ выйграў у "Дандолка" — 2:1 і 0:0, нагадвае "Прессбол".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі