Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту з аблітым фарбай Z-аўто ў Наваполацку
Момант затрымання Іллі Двойрына / @uvd_vitebsk
За некалькі дзён да інцыдэнту з аблітым фарбай Z-аўто ў Наваполацку ўладальнік машыны і падазраваны беларус пасварыліся на дарозе. Пра гэта даведаліся праваабаронцы.
Уладальнік Z-аўтамабіля прарасійскі актывіст Сяргей Юдаеў быў п'яны за рулём. А 53-гадовы беларус Ілля Двойрын зрабіў яму заўвагу. Юдаеў тады запісаў нумар аўтамабіля Двойрына, і ўзгадаў пра канфлікт, знайшоўшы сваю машыну, аблітую фарбай.
Паводле звестак праваабаронцаў, сілавікі зараз спрабуюць псіхалагічна зламаць Двойрына — ціснуць на яго родных, якіх затрымалі разам з мужчынам. Акрамя Іллі ў міліцыю забралі яго сына Дзмітрыя і нявестку Вікторыю, жонку і брата.
Нагадаем, аўтамабіль Юдаева з крымскімі нумарамі і вялікай літарай "Z" на капоце аблілі белай фарбай у ноч на 1 ліпеня. Аўтамабіль быў прыпаркаваны каля будынка Полацкага РАУС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.