За аблітую фарбай машыну расійскага "Z-гастралёра" затрымлівалі 5 чалавек

Аўтамабіль стаяў на паркоўцы каля міліцыі / Калаж Еўрарадыё
Аўтамабіль стаяў на паркоўцы каля міліцыі / Калаж Еўрарадыё

За аблітую ў Наваполацку фарбай машыну расійскага "Z-гастралёра" затрымлівалі 5 чалавек, паведамляюць праваабаронцы. Спачатку за краты трапіў 53-гадовы Ілля Двойрын, які працаваў на "Нафтане". Пасля сілавікі схапілі яго сына Дзмітрыя і нявестку Вікторыю, жонку і брата. 4 ліпеня па месцы іх жыхарства правялі ператрусы, сваякоў Двойрына адвезлі ў міліцыю.

Пазней жонку і брата Іллі Двойрына пасля праверкі тэлефонаў адпусцілі, а яго самога змясцілі ў Віцебскі ізалятар часовага ўтрымання. На яго распачалі крымінальную справу. На Дзмітрыя і Вікторыю Двойрыных склалі адміністрацыйныя пратаколы. 6 ліпеня ў Полацку адбыўся суд, аднак яго вынікі пакуль невядомыя.

Пра тое, што ў Наваполацку ў ноч на 30 чэрвеня аблілі фарбай машыну з крымскімі нумарамі расійскага "Z-гастралёра" Сяргея Юдаева, стала вядома 2 ліпеня. Уначы невядомыя запэцкалі лабавое шкло аўтамабіля, які стаяў на паркоўцы недалёка ад міліцыі. Давялося выклікаць эвакуатар і везці машыну на станцыю тэхабслугоўвання.

Пра затрыманне мужчыны, падазраванага ў правядзенні згаданай акцыі, міліцыя паведаміла 5 ліпеня. Затрыманне праводзілі амапаўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі