Сталі вядомыя першыя падрабязнасці "Джазавых вечароў-2018"

Сталі вядомыя першыя падрабязнасці "Джазавых вечароў-2018"

Сталі вядомыя першыя падрабязнасці "Джазавых вечароў з Банкам БелВЭБ". Шосты фестываль пройдзе ў Мінску з 23 чэрвеня да 7 ліпеня. Як інфармуюць арганізатары (а гэта Мінгарвыканкам і канцэртнае агенцтва "4А-Івэнт"), гледачоў чакаюць тры вечары джазавых канцэртаў на плошчы Свабоды (23 і 30 чэрвеня, а таксама 7 ліпеня), кожны з якіх будзе прысвечаны асобнай тэме — "Лацінаамерыканскі джаз", "Традыцыі і сучаснасць", "У джазе толькі дзяўчаты".

На сцэне фэсту будуць не толькі найлепшыя беларускія музыкі, але і госці з Германіі, ЗША, Францыі, Расіі, Ізраіля, Бразіліі, Кубы (іх прозвішчы назавуць да канца траўня). Уваход на канцэрты будзе вольны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі