Сталічнае “Тарпеда” перамагло “Гарадзею” — 1:0
Сталічны футбольны клуб “Тарпеда” перамог “Гарадзею” ў матчы 2 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Гульня праходзіла 7 красавіка на стадыёне ФК “Мінск”і скончылася з лікам 1:0.
У першым тайме галоў не было, але праз пяць хвілінаў пасля перапынку Ігар Шумілаў здолеў нарэшце паразіць браму “Гарадзеі”. У першым туры чэмпіянату “Тарпеда” стартавала нічыёй, цяпер мае перамогу і 4 ачкі.
Раней у рамках 2 тура прайшлі іншыя матчы з такімі вынікамі: “Слуцк” — “Нёман” — 1:1, “Дынама” (Брэст) — “Прамень” — 2:1, “Дняпро” — “Гомель” — 1:0, “Тарпеда-БелАЗ” — “Смалявічы” — 1:0, “Мінск” — БАТЭ — 0:2.
Скончыцца другі тур матчамі “Віцебск” — “Шахцёр”, “Дынама” (Мінск) — “Іслач”.