Старшыня ЦВК Беларусі: Украіна пакуль маўчыць (відэа)
Кіеў яшчэ не вырашыў, ці пашле назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.
25 жніўня ў інтэрв'ю "ТВоё сегодня" (онлайн-вяшчанне газеты "СБ. Беларусь сегодня") старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына паведаміла, што пакуль невядома, ці будуць на прэзідэнцкіх выбарах назіральнікі з Украіны.
"Мы запрасілі Украіну. Пакуль яна маўчыць. У іх там мясцовыя выбары... Дзяржава, у якой не ўсё ладзіцца ва ўзаемаадносінах з Расійскай Федэрацыяй, не так проста дае адказ на такія пытанні. Пакуль не ведаю..." — адказала Ярмошына.
Як паведамляла Еўрарадыё, у гэтым інтэрв'ю старшыня ЦВК таксама выказала меркаванне, што Лукашэнка яшчэ можа прыняць рашэнне пра ўдзел у дэбатах, і пракаментавала прапанову Статкевіча "адматаць выбары назад".
Фота: УНІАН