Старшыня гарсавета Брэста падзякаваў арганізатару мітынгу на Дні Волі

Старшыня гарсавета Брэста падзякаваў арганізатару мітынгу на Дні Волі

Арганізатар мітынгу на Дні Волі ў Брэсце Дзмітрый Шыманскі атрымаў падзячны ліст ад старшыня Брэсцкага гарсавета. Мікалай Красоўскі падзякаваў кіраўніку абласной арганізацыі Партыі БНФ за магчымасць выступіць на апазіцыйным мітынгу, піша сайт dzedzich.org.

Дазволенае ўладамі святкаванне Дня Волі прайшло 25 сакавіка. У ім прыняло ўдзел каля паўтысячы чалавек. 

У сваім лісце Красоўскі паведаміў, што рэзалюцыі, прынятыя на мітынгу, даведзеныя да ведама кіраўніцтва Брэсцкага гарвыканкама, аблсавета і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад Брэста.

Таксама ён заявіў, што Брэсцкі гарсавет гатовы да канструктыўнага дыялогу і супрацоўніцтва з грамадскасцю па вырашэнні праблемных пытанняў у жыцці горада.

Старшыня гарсавета Брэста падзякаваў арганізатару мітынгу на Дні Волі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі