Старшыня камісіі па бюджэце і фінансах: Сцэнарый бюджэту-2019 — базавы

Старшыня камісіі па бюджэце і фінансах: Сцэнарый бюджэту-2019 — базавы

У Палаце прадстаўнікоў 18 снежня разглядаецца праект бюджэту на 2019 год. Па словах старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людмілы Дабрынінай, незалежна ад адмовы Расіі выплачваць Беларусі кампенсацыю па падатковым манеўры, сцэнарый бюджэту — базавы, ён ужо адаптаваны да сённяшніх умоў.

“У даходах бюджэту кампенсацыйныя выплаты з боку Расіі не прадугледжаныя, — распавяла дэпутат. —  Практычна, бюджэт сфармаваны па даходах, як і ў папярэднія гады. Бюджэт ужо адаптаваны да эканамічных умоў. Але як і ў папярэднія гады, калі узнікалі складанасці, прыярытэтныя дзяржаўныя задачы ў сацыяльнай сферы, па заробках, пенсіях, дапамогах будуць забяспечаныя. Няма падставаў для хвалявання грамадства, як жыць і развівацца далей”.

Па словах Дабрынінай, даходы бюджэту запланаваныя ў памеры 23,7 мільярда рублёў, па выдатках — 22 мільярды, прафіцыт складае 1,7 мільярда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі