Старшыню "Маладога фронту" аштрафавалі за "дэманстрацыйныя ўдары ў звон"
Старшыню "Маладога фронту" Дзяніса Урбановіча аштрафавалі за ўдзел у акцыі "Ноч паэтаў", якая прайшла 29 кастрычніка. Суд Лагойскага раёна прысудзіў яму штраф у 980 рублёў (40 базавых велічыняў).
У пастанове суда гаворыцца, што Урбановіч прыняў актыўны ўдзел у несанкцыяваным пікеце "з мэтай публічнага выяўлення сваіх адносінаў да функцыянавання рэстарана "Поедем Поедим" і палітычных рэпрэсіяў 1930-1940 гг., дзе дэманстрацыйна ажыццяўляў нанясенне ўдараў у звон".
Суд адбыўся без удзелу актывіста.
"Ноч паэтаў" — акцыя памяці, прымеркаваная да "чорнай даты" ў гісторыі Беларусі. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — літаратары, навукоўцы, дзяржаўныя дзеячы. 29 кастрычніка 2018 года каля Курапатаў адбыліся чытанні вершаў расстраляных літаратараў. Менавіта за гэтую акцыю і аштрафавалі Урбановіча.
Больш важных падзей у выніковай праграме ЕЎРАЗУМ: