Стаў вядомы змест пятага пакета санкцый ЕС супраць Расіі
Стаў вядомы змест пятага пакета санкцый ЕС супраць Расіі. Іх у аўторак аб'явіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Паводле яе слоў, "Расія вядзе жорсткую, бязлітасную вайну, у тым ліку і супраць грамадзянскага насельніцтва Украіны". Таму трэба "падтрымліваць максімальны ціск [на РФ] у гэты крытычны момант".
ЕС увядзе забарону на заход расійскіх судоў у парты краін Еўрасаюза. Будзе забаронены экспарт у Расію паўправаднікоў, машын, транспартнага абсталявання на суму 10 мільярдаў еўра, а таксама імпарт вугалю з РФ на 4 млрд еўра на год. Расійскім кампаніям забароняць удзельнічаць у дзяржзакупках у ЕС. Брусель забароніць і транзакцыі з чатырма расійскімі банкамі (сярод іх — ВТБ).
Што да імпарту нафты з Расіі, то ЕС распрацоўвае новыя санкцыі, сказала кіраўніца Еўракамісіі. Будзе пашыраны і "чорны спіс" фізічных асоб.
Russia is waging a cruel, ruthless war, also against Ukraine’s civilian population.
— Ursula von der Leyen (@vonderleyen) April 5, 2022
We need to sustain utmost pressure at this critical point.
So today we are proposing a 5th package of sanctions. pic.twitter.com/GEuPQf0Wgr
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.