Студэнту, які задаваў пытанне Лукашэнку і згадаў 2020 год, адключалі мікрафон

Студэнту, які задаваў пытанне Лукашэнку і згадаў 2020 год, адключалі мікрафон

Студэнту, які задаваў смелае пытанне Аляксандру Лукашэнку, адключалі мікрафон. Адбылося гэта 1 верасня на адкрытым уроку "Гістарычная памяць — дарога ў будучыню!" у Палацы Незалежнасці ў Мінску. Студэнт 1 курса біялагічнага факультэта БДУ Дзяніс Знак сказаў, што "пасля падзей 2020 года большая частка народа Беларусі адмаўляецца, скажам так, слухаць усякую праўладную інфармацыю, праўладную, патрыятычную і так далей". Хлопец спытаўся, "якія дзеянні мы можам прадпрыняць, каб зняць дадзеныя акалічнасці?".

Лукашэнку пытанне не спадабалася і ён працяглы час абураўся, згадваў пра 2020-ы, сцвярджаў, што прэзідэнцкія выбары "немагчыма сфальсіфікаваць", заяўляў, што "ліміт рэвалюцый вычарпаны".

Неаднаразова ён чапляўся да студэнта: "Ты на біялагічны факультэт паступіў? Я зараз у рэктара спытаю, як ён экзамены прымаў".

Аляксандр Лукашэнка параіў прысутнай моладзі "менш лезці ў палітыку".

Студэнту, які задаваў пытанне Лукашэнку і згадаў 2020 год, адключалі мікрафон
Аляксандр Лукашэнка ледзь не страціў кантроль над сабой пасля пытання студэнта / Скрыншот з відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі