"Стыхійны летнік" з "заходнім следам" выявілі на Лідчыне

Дзіцячы летнік на Лідчыне / прэс-служба пракуратуры
Генпракуратура ўзялася за прыватныя дзіцячыя летнікі, заявіўшы, што там дзеці штогод атрымліваюць траўмы, за якія ніхто не адказвае. Адпаведны сюжэт з'явіўсмя на тэлеканале "РТР-Беларусь".
У ім распавядаецца пра стыхійны дзіцячы летнік, выяўлены ў Лідскім раёне. У ім жылі 55 дзяцей ва ўзросце ад васьмі гадоў "то ў доме, то ў намётах". Гаворыцца пра парушэнні нормаў утрымання дзяцей з боку арганізатараў лагера: "дзеці спалі на падлозе", у лядоўні жывую прыкормка для рыб стаяла побач з прадуктамі харчавання. Таксама планаваўся спуск па Нёмане.
Таксама гаворыцца, што дзеці мелі свабодны доступ да рэчкі. З дарослых у летніку быў толькі дырэктар і некалькі валанцёраў, некаторыя з якіх самі не яшчэ не былі паўналетнімі, кажа пракурор Лідскага раёна Андрэй Клышэвіч.
Асобную ўвагу ў тэлесюжэце звярнулі на "заходні след": у некалькіх пакоях знайшлі дзяржаўныя сімвалы еўрапейскіх краін і надпісы на замежных мовах. "Свае ідэі арганізатары навязаць не паспелі. Псеўдалагер закрылі праз дзень", — заявілі тэлевізійшчыкі.
Раней паведамлялася, што прыватныя летнікі сёлета будуць правяраць больш жорстка, чым звычайна. У Мінску, як пісаў канал MotolkoHelp, прыватнікам увогуле забаранілі арганізоўваць дзіцячыя летнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.