Стывен Сігал пасля знаёмства з Лукашэнкам паляцеў у Кыргызстан
Амерыканскі акцёр Стывен Сігал пасля візіту ў Беларусь, дзе ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, накіраваўся ў Кыргызстан. Туды яго запрасіў прэзідэнт Алмазбек Атамбаеў для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця Сусветных гульняў качэўнікаў.
Галівудская зорка лічыць сябе часткова качэўнікам і гэта адна з прычынаў яго візіту ў Кыргызстан.
Сігал хоча сустрэцца з Атамбаевым і болей даведацца пра культуру кыргызаў. Таксама ён хоча пазнаёміцца з кінаіндустрыяй гэтай краіны. У планах акцёра магчымае размяшчэнне фільм-лакацыі ў Кыргызстане.
Сусветныя гульні качэўнікаў пройдуць з 3 па 8 верасня ў Ісык-Кульскай вобласці, паведамляе sputnik.kg