Суд ЕАЭС стаў на бок Расіі ў справе аб канфіскацыі тэхнікі ў Беларусі
Беларусь не цалкам выконвае дагавор аб забеспячэнні свабоды руху тавараў. Да такой высновы прыйшоў суд Еўразійскага эканамічнага саюза, перадае afn.by.
Вялікая калегія суда ЕАЭС з восені мінулага года разглядала справу па канфіскацыі бытавой тэхнікі, якая рухалася з Калінінграда транзітам праз Беларусь.
Суд прыняў рашэнне не на карысць Беларусі, але адзначыў, што шэраг суддзя мае асаблівыя меркаванні.
Інцыдэнт адбыўся напрыканцы 2014 года. Тады беларускія мытнікі затрымалі каля 30 машын з Калінінградскай вобласці, якія везлі тэлевізары на продаж у Маскву. Частку тэхнікі пазней вярнулі ў Расію, а іншую частку арыштавалі. Беларуская мытня заявіла, што гэта тэлевізары не расійскай вытворчасці, а кітайскі тавар, які хочуць легалізаваць у Мытным саюзе. Гродзенскі абласны суд пацвердзіў законнасць рашэння аб канфіскацыі.
Калінінградскія ўлады настойвалі на тым, што ўся прадукцыя была законна вырабленая на тэрыторыі іх вобласці.