Суд над бізнесменамі Япрынцавамі пачнецца ў Мінску 4 ліпеня

Суд над бізнесменамі Япрынцавамі пачнецца ў Мінску 4 ліпеня

Суд над бізнесменамі Уладзімірам і Казбекам Япрынцавамі пачнецца ў Мінску 4 ліпеня а 11-й гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы. Пра гэта ў Facebook напісала прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова. Бацьку і сына абвінавачваюць у махлярстве, "здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры" (ч. 4 арт. 209 КК).

БЕЛТА дадае, што па справе праходзіць Аляксандр Арабян, супрацоўнік групы кампаній "Трайпл".

Уладзімір Япрынцаў быў намеснікам гендырэктара, саўладальнікам кампаніі "Трайпл" (ёй кіраваў вядомы беларускі бізнесмен Юрый Чыж, затрыманы КДБ у сакавіку 2016 года). Ён нарадзіўся ў 1961 годзе ў Туркменістане, а ў Беларусь прыехаў паступаць у інстытут фізкультуры і застаўся. У Япрынцава дзве дачкі і сын — Казбек. На час арышту Уладзімір Япрынцаў быў старшынёй Беларускай федэрацыі дзюдо і Беларускай федэрацыі самба, віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай асацыяцыі самба, першым намеснікам старшыні праўлення ФК "Дынама-Мінск". У мінулым Япрынцаў — вядомы спартсмен, трохразовы чэмпіён свету і Еўропы па самба, уладальнік Кубка свету, заслужаны трэнер нашай краіны. Яго затрымалі летам 2015 года. Старшыня КДБ Валерый Вакульчык распавёў, што Уладзімір Япрынцаў быў затрыманы летам 2015 года пасля заявы Юрыя Чыжа і расійскіх партнёраў.

Па адной з версій, Япрынцавых маглі арыштаваць праз нявырашаную праблему з украінскімі партнёрамі, якім не было пастаўлена аплачанае дызпаліва.

Як загібаўся “Трайпл” і як затрымлівалі Чыжа (хроніка падзей)

Суд над бізнесменамі Япрынцавамі пачнецца ў Мінску 4 ліпеня
Казбек Япрынцаў. Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі