Суд у Мінску над палітвязнем Алегам Корбанам зрабілі закрытым
Суд у Мінску над палітвязнем Алегам Корбанам зрабілі закрытым, паведамляе spring96.org. Яго абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх". 21 красавіка крымінальную справу пачаў разглядаць суд Маскоўскага раёна, суддзя — Вольга Малашэнка. Чаму яна зрабіла суд закрытым, пакуль невядома.
Корбана спачатку затрымалі ў кастрычніку 2020-га, за "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве" ён атрымаў 15 сутак арышту. Пасля яго перавялі ў СІЗА № 1, стала вядома пра крымінальную справу.
Алегу Корбану 36 гадоў. Ён быў маладафронтаўцам, пасля — сябрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі, кіраваў у Мінску арганізацыяй "Маладыя дэмакраты", з'яўляецца лідарам грамадскай ініцыятывы "Альтэрнатыва". Неаднаразова затрымліваўся.
У снежні мінулага года Корбана прызналі палітзняволеным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.