Супрацоўнікі КДБ затрымлівалі актывістаў Аляксандра Руткевіча і Арыну Коршунаву

Супрацоўнікі КДБ затрымлівалі актывістаў Аляксандра Руткевіча і Арыну Коршунаву

Супрацоўнікі КДБ затрымлівалі ў Мінску актывістаў Аляксандра Руткевіча і Арыну Коршунаву, паведамляе тэлеграм-канал @viasna96. Коршунава — дачка былога кіраўніка Інстытута сацыялогіі НАН Генадзя Коршунава. Летась ён трапіў пад "чыстку" Акадэміі навук. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў менавіта Коршунаў пацвердзіў, што, паводле звестак красавіцкіх апытанняў, узровень даверу Аляксандра Лукашэнкі ў сталіцы складаў усяго 24%.

Апошні твіт Коршунавай напісаны за тры гадзіны да затрымання: "Навіны п*****ц. Я ніводнага разу не заікалася нават, што хачу з’ехаць. Але я толькі і думаю, як вывезці ўсіх блізкіх".

Мінулай восенню Арына Коршунава, студэнтка 4-га курса філасофскага факультэта БДУ, сама напісала заяву на адлічэнне — падтрымала ўсіх студэнтаў і выкладчыкаў, якіх адлічылі і звольнілі за грамадзянскую пазіцыю і ўдзел у акцыях пратэсту.

Пазней Коршунава напісала ў Twitter, што вызваленая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі