Сустрэча "нармандскай чацвёркі" скончылася

Сустрэча "нармандскай чацвёркі" скончылася

У Парыжы завяршылася сустрэча "нармандскай чацвёркі" і пачаліся першыя асабістыя перамовы Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна, перадае Громадське. Мяркуецца, што перамовы працягнуцца каля 30 хвілін.

Пасля гэтага Зяленскі і Пуцін далучацца да сумеснай вячэры з Ангелай Меркель і Эмануэлем Макронам. Іх сумесны выхад да прэсу запланаваны на 23:00 паводле мінскага часу.

Сустрэча ў "нармандскім фармаце" прайшла ў Парыжы ўпершыню за тры гады. 

Раней паведамлялася, быццам Зеленскі можа запрапанаваць Пуціну новы фармат для перамоваў па крымскім пытанні — верагодна, трохбаковы механізм з удзелам Украіны, Расіі ды ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі