Сваякі загінулых украінскіх вайскоўцаў, якія жывуць у РБ, не атрымаюць дапамогу
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Украіна не будзе выплачваць аднаразовую грашовую дапамогу сваякам загінулых вайскоўцаў, якія пастаянна жывуць у Беларусі ці Расіі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Кабміну Украіны ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук. Як піша hromadske.ua, урад унёс змены ў ранейшую пастанову.
Згаданую дапамогу не атрымаюць таксама сваякі загінулых вайскоўцаў, якія асуджаныя за дзяржаўную здраду, калабарацыйную дзейнасць ці за дапамогу дзяржаве-агрэсару.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.