Святлана Алексіевіч расказала, на што выдаткуе Нобелеўскую прэмію
Нобелеўскую прэмію Святлана Алексіевіч выдаткуе на тое, каб спакойна пісаць новыя кнігі.
"Я за прэміі купляю свабоду. Я пішу кнігі вельмі доўга, і на гэта патрэбныя грошы — ездзіць і друкаваць. Цяпер я змагу спакойна працаваць не думаючы, як грошы зарабіць", — заявіла лаўрэатка Нобелеўскай прэміі на прэс-канферэнцыі 8 кастрычніка.
Святлана Алексіевіч першай з грамадзян Беларусі атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Узнагарода складае 953 тысячы долараў.