Святлана Ціханоўская і Павел Латушка зніклі з базы вышуку расійскага МУС
![Сустрэча Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2020-09-05_11-51-40.jpg.webp?itok=IzmUWjfZ)
Сустрэча Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі
Святлана Ціханоўская і Павел Латушка зніклі з базы вышуку МУС РФ. Раней беларускія ўлады абвясцілі іх у міждзяржаўны вышук. Цяпер з усіх беларускіх блогераў і палітыкаў у базе расійскага МУС застаўся заснавальнік тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, Сцяпан Пуціла і палітык Валерый Цапкала.
![Светлана Тихановская и Павел Латушко пропали из базы розыска российского МВД](/sites/default/files/paragraphs/image/ddd_1.png)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.