У ФСБ Расіі сцвярджаюць, што спынілі спробу ўгону стратэгічнага бамбавіка
Ту-22М3
У Федэральнай службе бяспекі Расіі кажуць, што спынілі спробу ўгону стратэгічнага бамбавіка Ту-22М3. У паведамленні, якое цытуюць расійскія СМІ гаворыцца, што спецслужбай "спынена чарговая спроба ўкраінскіх спецслужбаў правесці аперацыю па ўгоне за мяжу далёкага стратэгічнага бамбавіка Ту-22М3 ВКС Расіі".
Па версіі ФСБ, украінская разведка хацела завербаваць расійскага лётчыка, ён павінен быў пасадзіць бамбавік на тэрыторыі Украіны. Лётчыку пры гэтым нібыта паабяцалі італьянскае грамадзянства. У пацвярджэнне гэтай версіі спецслужбы паказалі стос долараў, нечы італьянскі пашпарт і "пілота", які чытае загадзя падрыхтаваны тэкст. Пры гэтым на відэа няма ні слова аб угоне самалёта.
Нагадаем, мінулым летам расійскі лётчык Максім Кузьмінаў перагнаў ва Украіну расійскі верталёт Мі-8. У лютым гэтага года Кузьмінава забілі ў Іспаніі, дзе ён пражываў пад іншым імем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.