Навальніцы і да +32°С. Прагноз надвор'я на 8 ліпеня

Лета ў Беларусі

Лета ў Беларусі / onliner.by

Навальніцы і да 32 градусаў цяпла чакаюцца ў Беларусі ў панядзелак, 8 ліпеня. У першы працоўны дзень тыдня будзе воблачна, з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы, месцамі навальніцы. Вецер чакаецца ўмераны, але пры навальніцах ён будзе пераходзіць у парывісты.

Тэмпература паветра ўночы складзе ад +12°С да +18°С. Удзень прагназуецца ад +20°С па паўночным захадзе да +32°С па паўднёвым усходзе.

У Мінску на 8 ліпеня прагназуюцца ападкі і парывісты вецер. У панядзелак будзе пахмурна з праясненнямі, як і па ўсёй краіне. Верагоднасць дажджоў — больш за 90%, магчымая і навальніца.

У начны час тэрмометры пакажуць +15°C … +17°C. Удзень паветра прагрэецца да 25 градусаў цяпла. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі