Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі ў Лондане

Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі ў Лондане

Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі ў Лондане. Зала, у якой праходзіла сустрэча, была запоўненая. Гаворка ішла пра сітуацыю ў нашай краіне, пра палітвязняў (яна расказала пра аднаго з іх — Арцёма Анішчука), пра ціск на ўлады.

"Год назад беларусы зрабілі свой выбар, — казала Ціханоўская. — І мы мусім трымаць адказнасць за тое, каб ператварыць яго ў нашую новую Беларусь".

Падчас візіту ў Вялікабрытанію Святлана Ціханоўская сустракалася з прэм'ер-міністрам Борысам Джонсанам і міністрам замежных спраў Дамінікам Раабам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі