Сябры камісій выбаркама засакрэчаныя праз "абарону персанальных звестак"

Кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка / minsknews.by
Кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка / minsknews.by

ЦВК не раскрые імёны членаў выбарчых камісій на рэферэндуме, абараняючы іх персанальныя дадзеныя, распавёў кіраўнік Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка на "Беларусь 1". Нібыта цяпер выбарчы працэс павінен мяняцца ў адпаведнасці з новым Законам "Аб абароне персанальных дадзеных". А выбарчае заканадаўства можна памяняць потым.

Наколькі неабходна вось гэтыя дадзеныя сёння выстаўляць, калі ў Беларусі ўступіў закон аб абароне персанальных дадзеных і ён ужо ў пэўнай ступені дыктуе пэўныя свае патрабаванні па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у выбарчае заканадаўства? — заявіў Карпенка.

Ён адзначыў, што сябры ЦВК ужо атрымлівалі пагрозы або лісты, у якіх нагадвалася аб адказнасці за несумленную працу камісіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі