"Сябры па перапісцы" — беларускае рамантычнае кіно да Дня закаханых
!["Сябры па перапісцы" — беларускае рамантычнае кіно да Дня закаханых](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kino-1402.jpg.webp?itok=-yhaYgRK)
Да Дня закаханых на Youtube з'явілася кароткаметражная рамантычная стужка "Сябры па перапісцы". Яе зняла беларуская рэжысёрка Нела Агрэніч.
Героі фільма Антон і Ліза жывуць у розных гарадах і перапісваюцца ў сацыяльных сетках. Праз год знаёмства Антон наважваецца прыехаць да Лізы з Масквы ў Мінск, каб развіртуаліцца. Пра тое, як адбываецца гэтая сустрэча, і расказвае фільм.
У галоўных ролях зняліся Раман Шыцько, Настасся Васільева, Паліна Дабравольская, Ярына Прыходзька.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.