Сяргей Гурэнка сышоў з пасады галоўнага трэнера мінскага "Дынама"

Гэта адбылося пасля паразы ад барысаўскага БАТЭ ў матчы 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе (0:1). Сяргей Гурэнка падаў заяву аб адстаўцы, якая была прынята клубам. У прэс-службе мінскага "Дынама" Еўрарадыё паведамілі, што 37-гадовы адмысловец сыйшоў дабравольна  таму, што каманда не выканала задачу на першы тур чэмпіяната:

Прэс-служба: "Гэта яго рашэнне. Перад камандай стаяла задача — па выніках першага тура займаць першае месца. Камадна задачу не выканала — і таму ён прыняў рашэнне падаць у адстаўку".

Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера прызначаны 51-гадовы Сяргей Саладоўнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі