Сяргею Каваленку далі тры гады ўмоўна

Акрамя таго апазіцыянер павінен выплаціць грашовую кампенсацыю міліцыянтам, а таксама прадпрыемствам "Гарсвятло" і "Зеленбуд". Такі вырак вынес віцебскі суд 14 траўня. Пра гэта Еўрарадыё распавёў віцебскі журналіст Сяргей Серабро:

Серабро: "Тры гады ўмоўна, без адпраўкі ў калонію. Ён будзе жыць дома, хадзіць на працу, але знаходзіцца пад наглядам міліцыі. Нікуды яго адпраўляць не будуць - ні ў калонію, ні на пасяленні "хіміі", на працы гэтыя".

Нагадаем, што Каваленка 7 студзеня ўзняў нацыянальны сцяг на галоўнай навагодняй елцы Віцебску. Яго вінавацілі ў злосным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі. Пракурор прасіў для Каваленкі тры гады абмежавання волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі