Сярод 77 тысяч вылучаных у выбарчыя камісіі толькі 500 апазіцыянераў

Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі па ўсёй Беларусі вылучана больш за 77 тысяч чалавек. Сярод іх больш за 500 чалавек, якія вылучаныя апазіцыйнымі палітычнымі партыямі і грамадскімі рухамі. Пра гэта ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Яна дапускае, што сярод 77 тысяч чалавек апазіцыянераў можа быць і больш, паколькі "многія грамадскія рухі падобнай скіраванасці не зарэгістраваныя ў Міністэрстве юстыцыі, таму іх прадстаўнікі вылучаліся іншымі спосабамі", інфармуе БЕЛТА. Нагадаем, вылучаць прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій могуць палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам падачы заяваў.

Участковыя выбарчыя камісіі павінны быць сфармаваныя не пазней за 26 жніўня.

Здымак з архіву. Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі