Сыны Лукашэнкі выказалі спачуванне расіянам у Мінску і ў Маскве

Сыны Лукашэнкі выказалі спачуванне расіянам у Мінску і ў Маскве

Віктар і Мікалай Лукашэнкі ў сераду наведалі расійскае пасольства ў Мінску. 28 сакавіка ў Расіі дзень нацыянальнай жалобы па 64 ахвярах пажару ў гандлёвым цэнтры ў Кемераве. Сыны кіраўніка дзяржавы ўсклалі кветкі, Віктар зрабіў запіс у кнізе спачуванняў.

“Мы прыйшлі сюды, каб ад усёй нашай сям’і, ад нашага бацькі выказаць пачуццё глыбокага спачування брацкаму расійскаму народу”, — цытуе словы Віктара Лукашэнкі БЕЛТА. Як вядома, ён — памочнік Аляксандра Лукашэнкі па нацыянальнай бяспецы.

Яшчэ адзін сын кіраўніка дзяржавы, Дзмітрый Лукашэнка, разам з сямёй цяпер знаходзіцца ў Маскве. Ён там аддаў даніну павагі загінулым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі