Сёлета ў парадзе па Мінску 3 ліпеня праедуць больш за 250 адзінак тэхнікі

Сёлета ў парадзе па Мінску 3 ліпеня праедуць больш за 250 адзінак тэхнікі

Больш за 3 тысячы вайскоўцаў і звыш 250 адзінак тэхнікі прымуць удзел у парадзе войскаў Мінскага гарнізона 3 ліпеня. Яны прамаршыруюць у складзе 18 пешых парадных разлікаў і 23 парадных разлікаў ваеннай тэхнікі. Пра гэта паведамляюць "Мінск-Навіны" са словаў намесніка камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёра Уладзіміра Кулажына

Цяпер ідуць аб'яднаныя трэніроўкі з механізаванай калонай на аэрадроме Ліпкі. Парадныя разлікі пешай калоны трэніруюцца на страявым пляцы Мінскай ваеннай камендатуры. 

Першым у механізаванай калоне пройдзе легендарны танк часоў Другой Сусветнай вайны Т34-85. За ім пройдуць браніраваныя машыны, зенітныя ракетныя комплексы, артылерыйскія ўстаноўкі, сістэмы залпавага агню.

Парадны разлік тэхнікі расцягнецца прыкладна на 3 км.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі