Сёння беларускія баскетбалісткі згуляюць у паўфінале чэмпіянату Еўропы
Сапернікам будзе зборная Сербіі.
26 чэрвеня жаночая баскетбольная зборная Беларусі згуляе ў паўфінале чэмпіянату Еўропы. Матч пройдзе ў Будапешце. Саперніцамі беларусак будуць сербкі. Пачатак а 19-й гадзіне паводле беларускага часу.
У іншым паўфінале сустрэнуцца зборныя Іспаніі і Францыі. Іспанкі ўчора выйгралі ў зборнай Чарнагорыі — 75:74, а францужанкі — у зборнай Расіі з лікам 77:74. Фінал і матч за 3-е месца прызначаныя на нядзелю, 28 чэрвеня.
Нагадаем, найлепшы вынік на кантынентальным першынстве зборная Анатоля Буяльскага прадэманстравала ў 2007 годзе, калі заваявала бронзавыя медалі.
Дзякуючы патрапленню ў чацвёрку лепшых на кантынентальным першынстве, беларускі ў 2016 годзе згуляюць у перадалімпійскім кваліфікацыйным турніры.