У Осла назавуць уладальніка Нобелеўскай прэміі міру за 2013 год

У спісе прэтэндэнтаў на ўзнагароду сёлета налічваецца 259 кандыдатаў, сярод іх 50 — грамадскія і міжнародныя арганізацыі, інфармуе РІА "Новости".



Букмекеры называюць сярод фаварытаў 16-гадовую пакістанскую школьніцу Малалу Юсуфзай, якая ўчора атрымала прэмію Сахарава, расійскіх праваабаронцаў Людмілу Аляксееву, Святлану Ганнушкіну і Лілію Шыбанаву, генпракурора з Гватэмалы Клаўдзію Пас-і-Пас ды іншых.

Радыё Свабода нагадвае, што сярод намінаваных на атрыманне прэміі — асуджаны на чатыры з паловай гады зняволення беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.



Нагадаем, летась Нобелеўскую прэмію міру атрымаў Еўрапейскі саюз. Сума кожнай з Нобелеўскіх прэмій сёлета складае 1 мільён 200 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі