Прыднястроўскі рэгіён, які шукаў падтрымкі Пуціна, жудасна падобны да Беларусі

Что происходит в Приднестровье

Прыднястроўскі рэгіён / kommersant.ru

У звычайнага жыхара Прыднястроўскага рэгіёна — чатыры пашпарты. У незалежнага прыднястроўскага журналіста — яшчэ больш псеўданімаў.

Журналіст выдання Zona de Securitade.md Віталь Шмакаў з'ехаў з Прыднястроўскага рэгіёна — хутчэй за ўсё, назаўжды. Цяпер ён можа пісаць і даваць інтэрв'ю пад сваім імем. Ён жыве ў Кішынёве і, здаецца, у бяспецы. І ўсё адно падчас нядаўняй сустрэчы з малдаўскай журналісткай Віталь нервова пазіраў па баках. Адна з наведніц кавярні здалася яму падазронай.

Раней прыднястроўскія ўлады не грэбавалі тым, каб выкрадаць актывістаў з Кішынёва і везці іх у Ціраспаль, тлумачыць мне Віталь. Калі сувязь у "Тэлеграме" перарываецца, ён жартуе пра прыднястроўскія спецслужбы.

 

"Расіі не патрэбны Прыднястроўскі рэгіён — ёй патрэбная ўся Малдова"

На тэрыторыі Прыднястроўскага рэгіёна жывуць 220 тыс. грамадзян Расіі. Але адначасова ў многіх з іх ёсць яшчэ і пашпарты Украіны, Малдовы і Румыніі (ЕС). Гэта адзін з рэгіёнаў Малдовы. Тэрыторыя абвясціла "незалежнасць" яшчэ ў 1990 годзе, але так званую рэспубліку ніхто не прызнаў. Тэрыторыю падтрымлівае Расія — тут знаходзіцца больш за тысячу расійскіх вайскоўцаў.

Приднестровский регион, позвавший Путина на помощь, пугающе похож на Беларусь
Помнік Аляксандру Сувораву ў Прыднястроўскім рэгіёне / AFP

— Вось ты, я ўпэўнены, можаш выпадкова напісаць у тэксце "Прыднястроўе" — але гэта некарэктна, — кажа мой суразмоўца. — Нават абразліва для Малдовы. Правільна пісаць "Прыднястроўскі рэгіён" або "Левабярэжжа Малдовы". Бо напісаць "Прыднястроўе" — значыць, прызнаць яго незалежнасць.

Каля тыдня таму Генадзь Чорба, адзін з нямногіх прыднястроўскіх апазіцыянераў, сказаў, што з'езд "дэпутатаў" 28 лютага плануе папрасіць Маскву ўключыць Прыднястроўскі рэгіён у склад Расіі. І падчас пасяджэння 28 лютага дэпутаты Прыднястроўскага рэгіёна сапраўды звярнуліся ў Савет Федэрацыі і Дзярждуму Расіі з просьбай абараніць іх ад "узмацнення ціску Малдовы". Многія чакаюць, што сёння, 29 лютага, Пуцін можа выступіць з заявай, маўляў, так, згодны, Прыднястроўскі рэгіён аб'яўляецца Расіяй.

Усё пачалося з істэрыі, якую падняў Генадзь Паўлавіч Чорба. Але частковае прызнанне Прыднястроўскага рэгіёна, уваходжанне яго ў склад Расіі для Крамля бессэнсоўнае. Пуціну патрэбная ўся Малдова. Так што тое, што цяпер адбываецца, — гэта проста гульня мускуламі напярэдадні выбараў, яны пройдуць у Малдове сёлета. І думаю, пакуль мы маем дачыненне з вялікім укідам. Мы ў Прыднястроўскім рэгіёне ўжо прывыклі да істэрык: нейкіх пастаянных тэатралізаваных тэрактаў, укідаў... Усё гэта ўжо было.

Наогул адзінае, чаго дамогся гэты з'езд (прыднястроўскіх "дэпутатаў" — Еўрарадыё) — даў журналістам магчымасць пісаць прыгожыя загалоўкі. "Ад сёння пагражаць мы будзем з'ездам!" ці "Прыднястроўе нападае з усіх старонак!" Класна? Класна.

Але ты паглядзі, што адбываецца ў "брацкіх квазірэспубліках". Асеція даўно хоча ў Расію, але Расіі яна не патрэбная, бо Расія хоча адхапіць усю Грузію. Тое ж самае з Прыднястроўскім рэгіёнам: ён не патрэбны Расіі — ёй патрэбная ўся Малдова, — кажа Віталь.

У Ціраспалі шмат заводаў — на адным з іх у савецкі час рабілі цюбікі для харчавання касманаўтаў. Да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну рэгіён гандляваў і з Расіяй, і з краінамі ЕС. Пасля ўварвання лагістыка гандлю з Крамлём зламалася, застаўся толькі еўрапейскі рынак. Калі б Пуцін абвясціў Прыднястроўскі рэгіён часткай сваёй тэрыторыі, гандляваць яму не было б ужо з кім.

Так, у Прыднястроўскім рэгіёне ёсць рускі дух, так, там пастаянна працуе рускі тэлевізар. Але яшчэ там ёсць алігархі з мільёнамі актываў і рэсурсаў, і Прыднястроўскі рэгіён — гэта іх "фазэнды". У іх наладжаныя сувязі з Украінай, Малдовай і Еўропай.

Приднестровский регион, позвавший Путина на помощь, пугающе похож на Беларусь
Прыднястоўскі рэгіён / REUTERS/Gleb Garanich

Калі Віталь вернецца ў Прыднястроўскі рэгіён, хутчэй за ўсё, гэтыя "тэхналагічныя" сілавікі на яго выйдуць. Ён два гады не бачыў маму.

Я з'ехаў з Ціраспаля 22 лютага 2022 года — ва Украіну. За пару тыдняў папярэдзіў маму: можа здарыцца так, што мы з табой два гады не зможам звязацца.

Першы раз я патэлефанаваў ёй праз некалькі месяцаў пасля ад'езду, калі вярнуўся з Бучы. У Бучу я паехаў на свой дзень нараджэння. Нагледзеўся — і захацелася патэлефанаваць маме. Я не ведаў, ці шукаюць мяне, але аказалася, што ніхто мяне не шукаў. Ціску, напружання было больш, калі я быў там. Пастаянна мроіліся сачэнне. А на вайне стала прасцей.

Калі ты апошні раз звязваўся з блізкімі?

Даўно. Не памятаю. Вельмі даўно.

 

“Мясцовым навязваюць страх перад румынскай мовай”

— Ты б хацеў вярнуцца ў Ціраспаль?

— А ты б хацела вярнуцца ў Беларусь?

Безумоўна. Толькі не ўяўляю, калі і як.

Тое самае. Але не магу сказаць, што я сумую.

Я вось гавару з табой і магу прадставіцца сваім імем, магу сказаць адкрыта, чым я займаюся. Гэта прарыў. У Ціраспалі — да яго 70 кіламетраў — мяне б пакалацілі за тое, што я пішу.

Гаварыць ад свайго імя для Віталя нешта новае. Раней ён адкрываў "Вікіпедыю", знаходзіў навукоўцаў-усходазнаўцаў, браў імя аднаго і прозвішча іншага. Так нараджаліся "аўтары" расследаванняў пра Прыднястроўскі рэгіён.

Ведаеш, чаго б я хацеў? Паехаць і зрабіць фатаграфіі. Бо цяпер людзей у Прыднястроўскім рэгіёне нават за грошы не ўгаворыш даслаць табе здымак. А здымкі патрэбныя мне для афармлення матэрыялаў. Так, людзі запалоханыя.

Але там яшчэ ёсьць людзі, якія трымаюцца. Ёсць юрыст інфармацыйна-прававога цэнтра “Апрыоры” Сцяпан Паплўскі, які ўсё яшчэ працуе з Еўрапейскім судом па правах чалавека, — дзякуючы яму свет ведае пра тое, што адбываецца ў гэтым рэгіёне. Не разумею, як ён трымаецца.

Приднестровский регион, позвавший Путина на помощь, пугающе похож на Беларусь
Віталь Шмакаў / фота з архіва суразмоўцы Еўрарадыё

А калі пачалася вайна ва Украіне, мая блізкая сяброўка мітынгавала на плошчы і казаў "Не вайне". Гэта прыклад мужнасці. Гэта было небяспечна, але сілавікі так апешылі, што нават не затрымалі яе.

Паміж Віталём і Ціраспалем цяпер 70 кіламетраў. У Малдове ён плануе вывучыць румынскую мову, але пакуль можа сказаць на румынскай усяго пару фраз.

За год жыцця ў Кішынёве ён толькі адзін раз сутыкнуўся з дыскрымінацыяй, калі агрэсіўны малады чалавек запатрабаваў ад яго гаварыць "на дзяржаўнай мове". Калі мы стэлефаноўваемся, ён сядзіць у цэнтры Кішынёва і гаворыць на адзінай мове, якую ведае дасканала, — на рускай. Пры гэтым асцерагаецца ён не агрэсіўных румынамоўных малдаван, а рускамоўных шпіёнаў з Прыднястроўскага рэгіёна.

Так, румынская мова — гэта страх, які навязваюць жыхарам. Усё пачалося ў 90-х. Тады з'явіліся сілы, якія з нянавісцю ставіліся да рускай мовы, тады ж пачалося "чамадан, вакзал, Расія". Але я ўжо і не здзіўлюся, калі гэтыя агрэсіўна настроеныя нацыяналістычныя сілы тады прыдумалі штучна, каб стварыць вонкавую пагрозу і пастарацца аддзяліць Прыднястроўскі рэгіён ад Малдовы.

Цяпер у абывацельскім асяроддзі ніякай нянавісці да рускай мовы няма, гэта прапаганда.

***

— Думаю, Малдова цяпер — гэта лінія падзелу паміж сілавой, таталітарнай усходняй ідэалогіяй і заходняй. Я не думаю, што заходняя або ўсходняя ідэалогія добрая, але думаю, што ў іх барацьбе нараджаецца нешта каштоўнае. І я рады быць на перадавой гэтай барацьбы.

А што тычыцца Прыднястроўскага рэгіёна... Можа, абмяркоўваючы гэта ў сваіх медыя, мы робім якраз тое, чаго хоча ад нас расійская прапаганда?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі