Сёння ў Мінску стартуе тэнісны матч Беларусь — Швейцарыя

Сёння ў Мінску стартуе тэнісны матч Беларусь — Швейцарыя

У суботу, 22 красавіка, у Мінску на “Чыжоўка-Арэне” стартуе тэнісны матч БеларусьШвейцарыя. Гэта будзе паўфінал Сусветнай групы Кубка федэрацыі. Лёсаванне прайшло напярэдадні. Першымі на корт выйдуць беларуска Аляксандра Сасновіч і швейцарка Вікторыя Галубіч. Іх паядынак пачнецца ў 13.00, жывая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5". У Сасновіч 96-е месца ў рэйтынгу WTA, у яе саперніцы — 54-е. Пасля іх згуляюць Арына Сабаленка (125-е месца) і Цімея Бачынскі (22-е месца ў рэйтынгу). Іншыя паядынкі прызначаны на 23 красавіка.

Адзначым, што ў ½ фіналу Сусветнай групы Кубка федэрацыі беларускі гуляюць упершыню. У іншым паўфінале сустрэнуцца тэнісісткі ЗША і Чэхіі (леташнія пераможцы Кубка федэрацыі). Фінал прызначаны на 11-12 лістапада 2017 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі