Сёння ў Мінску сустрэнуцца памочнікі кіраўнікоў краін “нармандскай чацвёркі”

Сёння ў Мінску сустрэнуцца памочнікі кіраўнікоў краін “нармандскай чацвёркі”

У чацвер, 6 красавіка, у Мінску сустрэнуцца памочнікі кіраўнікоў краін “нармандскай чацвёркі”. У яе, як вядома, уваходзяць Германія, Україна, Расія і Францыя. Як заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, Расію ў беларускай сталіцы прадставіць Уладзіслаў Суркоў. Змест запланаваных кансультацый не разгалошваецца, але відавочна, што гаворка пойдзе пра прасоўванне працэсу мірнага ўрэгулявання канфлікту на Данбасе і пра выконванне мінскіх дамоўленасцяў. Рашэнне пра іх правядзенне было прынятае пасля тэлефоннай размовы лідараў Расіі, Германіі і Францыі, якая адбылася 4 красавіка.

МЗС Беларусі пацвердзіў факт сустрэчы і адзначыў, што яна пройдзе ў закрытым для прэсы рэжыме, інфармуе БЕЛТА.

Папярэдні раз сустрэча памочнікаў кіраўнікоў краін “нармандскай чацвёркі” прайшла ў сакавіку 2017-га ў Парыжы, але Расія ў ёй не ўдзельнічала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі