Сёння ў жывым эфіры Еўрарадыё — кіраўнік Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва
У пятніцу, 28 кастрычніка, пасля навінаў а 15-й гадзіне ў жывым эфіры Еўрарадыё будзе кіраўнік Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва. З Дзянісам Мужухіным абмяркуем допінгавыя скандалы, пагаворым пра тое, чаму ў шэрагу беларускіх спартсменаў забіраюць узнагароды і ў каго яшчэ могуць узнікнуць праблемы.
Гутарку з Мужухіным можна будзе паслухаць тут.