Сённяшні матч Аляксандры Сасновіч на Уімблдоне пакажуць у жывым эфіры
Сённяшні матч беларускай тэнісісткі Аляксандры Сасновіч на Уімблдоне пакажуць у жывым эфіры. Пра гэта ў Twitter інфармуе тэлеканал "Беларусь 5". Паядынак 1/8 фіналу Сасновіч з Аленай Астапенка з Латвіі пачнецца ў 13:30 паводле беларускага часу. Сасновіч — 50-я ракетка свету, яе саперніца — 12-я.
У першых матчах на Уімблдоне Аляксандра Сасновіч перамагла Петру Квітаву з Чэхіі (7), амерыканку Тэйлар Таўнсэнд (73) і Дар'ю Гаўрылаву з Аўстраліі (25).
Сасновіч 24 гады. Раней яна ніколі не даходзіла да 1/8 фіналу Уімблдона.
Александра Саснович впервые в карьере вышла в 4-й круг турнира "Большого шлема". Сегодня она сыграет на кортах Уимблдона против Елены Остапенко.
— Беларусь 5 (@Belarus5tv) 9 июля 2018 г.
Смотрите трансляцию матча в прямом эфире "Беларусь 5" в 13:30.
Вперед, Александра! pic.twitter.com/NFVTc2O1Ul