Так горача, як учора, у Беларусі не было апошнія 120 гадоў

У Мінску ўчора было +35,8 градуса / sb.by​
У Мінску ўчора было +35,8 градуса / sb.by​

Спякотней за ўсё ў Беларусі 24 чэрвеня было ў Магілёве, тут паветра прагрэлася да +37 градусаў. У выніку быў пабіты тэмпературны рэкорд, які трымаўся 120 гадоў. У гэты дзень самай гарачай тэмпературай на тэрыторыі Беларусі дагэтуль лічыліся +33,5 градуса, якія былі зафіксаваныя ў 1901 года ў Мар'інай Горцы, паведамляе БелаПАН

Вышэй за 36 градусаў учора падымалася тэмпература яшчэ на дзевяці метэастанцыях: у Кастрычніцкім (36,9), Лельчыцах (36,7), Жлобіне (36,6), Васілевічах (36,4), Брагіне (36,3), Жыткавічах (36,3), Мар'інай Горцы (36,3), Гомелі (36,2) і Пінску (36,1).

У Мінску паветра прагрэлася да 35,8 градуса. І гэта таксама рэкорд, але мясцовы. Дагэтуль гарачэй за ўсё ў Мінску ў гэты дзень было ў 1914 годзе. Тады 24 чэрвеня слупкі тэрмометраў паказалі +30,6 градусаў.

Паводле прагнозу Белгідрамета, у пятніцу захаваецца вельмі гарачае надвор'е. Пры гэтым магчымыя навальніцы, залевы і шквалістае ўзмацненне ветру. На 25 чэрвеня абвешчанае штармавое папярэджанне, нагадваюць у МНС. Напярэдадні моцны вецер прывёў да шэрагу надзвычайных здарэнняў у рэгіёнах: падалі дрэвы і ламаліся дахі.

Так жарко, как вчера, в Беларуси не было последние 120 лет
Ратавальнікі зафіксавалі напярэдадні 24 выпадкі падзення дрэваў / mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі