Такарчук у Gazeta Wyborcza: "Вольная Беларусь — гэта жанчына"
Польская пісьменніца, ляўрэатка Нобелеўскай прэміі 2018 года па літаратуры Вольга Такарчук у варшаўскай газеце Gazeta Wyborcza напісала тэкст пра Беларусь і беларускіх жанчын. "Вольная Беларусь — гэта жанчына", — такі загаловак яна яму дала.
Такарчук прызнаецца, што захапляецца дзясяткамі тысяч жанчын, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і абараняюць мужчын ад АМАПу. Яна згадала Марыю Калеснікаву, Святлану Ціханоўскую, Вераніку Цапкала, Вольгу Кавалькову. "Я думаю пра беларускіх жанчын-палітыкаў, імёны якіх сёння ведае ўвесь свет і якія сталі сімвалам барацьбы за дэмакратыю", — піша нобелеўская лаўрэатка.
"Але больш за ўсё я думаю пра Святлану Алексіевіч, выдатную пісьменніцу, лаўрэатку Нобелеўскай прэміі, апошняга сябра апазіцыйнай Каардынацыйнай рады, якая засталася на свабодзе, — працягвае Вольга Такарчук. — Святлана, я хацела, каб вы ведалі, што калі б гэта было магчыма, я стаяла б разам з незалежнымі журналістамі перад вашым домам і абараняла вас. Са сціснутымі ў кулакі рукамі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.