"Такога вы не чулі": Botanic Project з прыветам з Кіева і новымі песнямі
У лістападзе 2021-га рухавікі славутага рэгі-гурта Botanic Project Андрэй Багамолаў і Клім Малажавы з'ехалі ў Кіеў.
Да Андрэя дадому прыходзілі з вобшукам па палітычных прычынах. Клім — у лютым 2021-га вызваліўся з турмы: у 2016-м музыку асудзілі па 328 артыкуле за распаўсюд наркотыкаў. За знойдзеныя 40 грам гашыша і 17 грам марыхуаны яго адаправілі на 9 гадоў у калонію строгага рэжыму. Праз пяць гадоў, пасля амністый і зменаў у артыкуле аб наркотыках, умоўна-датэрмінова вызвалілі. Пасля гэтага Клім у Мінску вырашыў не затрымлівацца.
Цяпер музыкі заканчваюць працу над альбомамі Botanic Project і нечаканага сайд-праекту Vedro. Ці не кожны тыдзень на сваім канале ў YouTube ладзяць стрымы з песнямі і размовамі. За данаты набываюць неабходны для творчасці апарат і інструменты. Дарэчы, калі ў вас ёсць прага дапамагчы "Батанікам" перазімаваць у Кіеве, калі ласка, заходзьце сюды.
У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" гурт Botanic Project грае ў тым ліку песні з новага альбому і распавядае пра адаптацыю да новай Беларусі пасля зняволення Кліма, пераезд у Кіеў, сорам за патрэбу грошай і асаблівасці тамтэйшай рэгі-сцэны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.