"Такога вы не чулі": песні з варшаўскіх вуліц ад Michael Soul & Jusona
!["Такога вы не чулі": песні з варшаўскіх вуліц ад Michael Soul & Jusona](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/tvnch_plashka_soul.jpg.webp?itok=Ag3P4o4s)
Беларускі музыка Michael Soul і ўкраінская спявачка Jusona месяц таму ў Кіеве выпусцілі прыгожы трэк і кліп "Тільки тобі". Былі сумесныя планы на прамоўшан песні і канцэрты, але пачалася вайна. Цяпер Міша і Юля спяваюць каверы на песні ўкраінскіх музыкаў на вуліцах Варшавы, куды эвакуяваліся ў першыя дні вайны.
У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" музыкі распавядаюць, як трымаюцца адно аднога, наразаюць кіламетры па варшаўскіх парках, плачуць, захапляюцца лавачкамі Шапэна і чакаюць дзень, калі вярнуцца адбудоўваць Кіеў. А яшчэ — выконваюць кавер на "Акіян Эльзы" і свае песні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.