"Такога вы не чулі": праект Uhead з сінглам "Электролит"
Арцём Ставер — стваральнік пост-панкавага праекту Uhead — запэўнівае: альбом "Інтэрмедыя", які пісаўся больш за 5 гадоў, запісаны і цяпер шукаецца лэйбл, на якім LP выйдзе. Сам Арцём цяпер жыве ў Кіеве, спрабуе ўліцца ў тамтэйшае музычнае жыццё і сумуе па дому. Ну і працягвае пісаць і выпускаць музыку. Сёння ў музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" — новы сінгл праекту "Электролит".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.