"Такога вы не чулі": Валерыя Валадзько спявае калядкі
Надыходзяць Каляды, і мы падумалі, што ў нашым эфіры абавязкова мусяць прагучаць калядныя спевы. Акурат цяпер у Варшаве адбываецца музычная арт-рэзідэнцыя "Дом творцаў", і сярод яе ўдзельнікаў — вакалістка гуртоў Harotnica i Kriwi Валерыя Валадзько. Валерыя — носьбіт бабуліных спеваў, таму ў музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" слухаем калядкі і падводзім асабістыя і музычныя вынікі сыходзячага 2021 года. Дапамагае Валерыі саксафаніст Рыгор Харанека.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.