Талай хоча стварыць "рэабілітацыйны цэнтр" для ўкраінскіх дзяцей
Аляксей Талай
Параалімпіец Аляксей Талай плануе стварыць "рэабілітацыйны цэнтр" для ўкраінскіх дзяцей, вывезеных з акупаваных тэрыторый. Пра гэта ён расказаў дзяржаўнаму інфармагенцтву БЕЛТА.
Для цэнтра мяркуецца заняць сядзібу вялікіх князёў дома Раманавых у аграгарадку Стара-Барысаў. Па словах Талая, гэтую сядзібу яму нібыта перадалі ананімныя дарыльшчыкі.
Грошы на фінансаманне "рэабілітацыйнага цэнтра" Талай спадзяецца атрымаць ад уладаў расійскіх рэгіёнаў. За гэта яны змогуць павесіць памятную шыльду.
На стварэнне цэнтра Талай адводзіць некалькі гадоў.
Фонд Аляксея Талая неаднаразова арганізоўваў вываз украінскіх дзяцей з акупаваных раёнаў Украіны ў Беларусь — нібыта на "аздараўленне". Народнае антыкрызіснае ўпраўленне дамагаецца выдачы ордэра на арышт асоб, якія ўдзельнічаюць у незаконным вывазе дзяцей з Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.