Тарас Аватараў: У СІЗА КДБ няма "прэс-хаты"

Тарас Аватараў: У СІЗА КДБ няма "прэс-хаты"

У следчым ізалятары КДБ Беларусі няма "прэс-хаты". Пра гэта 19 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска заявіў абвінавачваны ў незаконным абароце боепрыпасаў і іх кантрабандзе Тарас Аватараў. Паводле яго слоў, асобныя супрацоўнікі без адпаведных каманд аказваюць ціск на падследных. Такі ціск аказваўся і на яго, паведаміў Аватараў. Да адміністрацыі следчага ізалятара асабіста ён прэтэнзій не мае, інфармуе БелаПАН.

Суд пачаўся ў панядзелак. У аўторак працягваецца допыт сведак, якіх усяго каля 20.

У судзе быў абвешчаны акт агляду Тараса Аватарава, праведзенага пасля затрымання на мінскім чыгуначным вакзале ў лістападзе 2015 года. З яго вынікае, што малады чалавек не знаходзіўся ў стане наркатычнага ап'янення. Пры гэтым у яго былі выяўлены "парушэнні функцыянальнага стану, выкліканыя невядомымі прычынамі".

Падчас затрымання малады чалавек быў у бронекамізэльцы, пры сабе меў сігнальны пісталет, падобны на ПМ, самаробнае выбуховае прыстасаванне на аснове боепрыпасу для падствольнага гранатамёта з запалам, даведку "Правага сектара".

Справа байца АТА, затрыманага на мінскім вакзале: Пісталет аказаўся не баявы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі