“Тарпеда-БелАЗ” атрымала валявую перамогу над “Дэбрэцэнам”

“Тарпеда-БелАЗ” атрымала валявую перамогу над “Дэбрэцэнам”

Жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” паспяхова стартавала ў еўракубках. 14 ліпеня каманда згуляла гасцявы матч з венгерскім “Дэбрэцэнам” і атрымала валявую перамогу. Гульня пачалася з хуткага гола гаспадароў — лік быў адкрыты на 2-й хвіліне, але на 23-й хвіліне гулец “Тарпеда” Сяргей Загійналаў забіў гол і лік стаў 1:1.

Вынік напружанай сустрэчы вызначыўся на 88-й хвіліне: абаронца гасцей Яўген Клапоцкі здолеў паразіць браму сапернікаў і вырваў перамогу для свайго клуба — 2:1.

Матч у адказ пройдзе 21 ліпеня ў Жодзіне. Нагадаем, што сёння ў рамках 2-га кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы ўнічыю згулялі мінскае “Дынама” і “Сэнт-Патрыкс” з Ірландыі — 1:1.

Таксама сёння гуляюць “Шахцёр” са славенскім “Дамжале”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі