Тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг US Open

Тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг US Open

На заключным у сезоне тэнісным турніры серыі "Вялікага шлема" — адкрытым чэмпіянаце ЗША ў Нью-Ёрку беларуска Аляксандра Сасновіч стартавала з перамогі.

У першым паядынку Сасновіч (якая мае 88-ы нумар сусветнага рэйтынгу) абыграла амерыканку Джулію Босеруп (115) — 6:2, 6:2, перадае БЕЛТА. Далей яе чакае сустрэча з аўстралійскай тэнісісткай Эшлі Барці (43). Суперніца нашай тэнісісткі на старце турніру выйграла ў харваткі Аны Конюх (23) — 4:6, 6:0, 6:1.

У спаборніцтвах мужчынскіх пар на US Open выступяць два беларускія тэнісісты. Максім Мірны разам з палякам Марцінам Маткоўскім у першым раўндзе сустрэнуцца з амерыканскім дуэтам Тэйлар Фрытц / Рэйлі Апелка. А беларус Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Касцільё выйдуць супраць італьянска-французскага тандэма Андрэас Сепі / Адрыян Манарына.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі